Depeche Mode

Эндзі Флэтчар
Эндру Джон Флэтчар па мянушцы «Флэтч» нарадзіўся 8 ліпеня 1961 у Нотынгеме. У яго ёсць дзве сястры Сюзан і Карен, і брат Сайман. Эндру хадзіў у школу з Элісон Маэ (У будучыні займалася праектам Yazoo) і Вінсам Кларкам. Вінс і Эндзі былі вельмі добрымі сябрамі, хутчэй таму, што разам спявалі ў царкоўным хоры. Вінс значыўся там трэцім салістам. Але неўзабаве ўся гэтая справа ім адкрыта абрыдла, і цяпер абодва яны з’яўляюцца адпетымі атэістамі. Рэлігія не тая рэч, якой можа доўга захапляцца здаровы чалец грамадства і, тым больш, таленавіты музыка. У школе «Флэтч» вельмі захапляўся гісторыяй спецыялізуючыся на часе пасля 1945-га года. Ён ведае практычна ўсе гістарычныя месцы і падзеі якія адбываліся там. Менавіта з-за гэтага захаплення Эндзі трывае значна больш жартаў ад сваіх калегаў. Аднойчы Алан і Дэйв схавалі яго ачкі і кашалёк, а потым цешыліся над яго безуважлівасцю.

Апроч гісторыі ў сур’ёзнага, часам нават змрочнага Эндзі шмат розных хобі: ён кахае хадзіць піць піва са сваім сябрам Марцінам, кахае паганяць на машыне і гуляе ў настольны тэніс. Яшчэ ён кахае чытаць: газеты, кнігі і часопісы паглынаючы з іх як мага больш інфармацыі. Нароўні з музыкай Флетча прыцягвае палітыка (ён прытрымваецца левай пазіцыі і ставіцца з сімпатыяй да Брытанскай Ліберальнай Партыі) і спорт, а дакладней футбол. Яму падабаецца лонданскі «Арсенал», таксама ён хварэе за брытанскую нацыянальную зборную. Эндру і сам добры футбаліст і нават забіў чатыры гала ў гульне за каманду Depeche mode супраць германскай фірмы грамзапіса Intercord. Часам Флэтчар выпрабоўвае сябе на трываласць, неяк раз у 1987 годзе ён купіў поўны парашутны рыштунак і ўступіў у клуб, каб навучыцца прыжкам з парашутам. У асноўным асабістае жыццё гэтага ўдзельніка Depeche mode з’яўляецца таямніцай.

У зносінах Эндру вельмі прыязны і ціхі, а ў жыцці ён сціплы і нават сарамлівы чалавек.

Бацькі Эндру марылі бачыць сына страхавым агентам, але насуперак гэтаму іх сын аддаваў перавагу праводзіць час з сябрамі, а не за кнігамі рыхтуючыся да выпускных іспытаў. Усё жа каханне да бацькоў прымусіла маладога чалавека пайсці на працу страхавым агентам. Потым ён усё жа вярнуўся да музыкі. Марцін Гор з усмешкай гаворыць пра Эндзі Флэтчара, што той па вялікім рахунку нават не музыка. І гэта можа быць праўдай, так як Флэтч, клапоціцца ў Depeche Mode аб усіх арганізацыйных пытаннях. «Я сачу за кантрактамі з нашымі службоўцамі і адвакатамі» - тлумачыць Эндзі, - «гэта важна – супрацоўнічаць з рознымі людзьмі».

(more…)